План тэматычнага тыдня" Каб мова родная гучала"
- Подробности
- Опубликовано 20.09.2022 14:14
Дзяржаўная Адукацыйная Установа “Дзіцячы сад №151 г. Гомеля”
План тэматычнага тыдня
Тэма тыдня: Каб мова родная гучала
Мэта: пашыраць i паглыбляць веды дзяцей праз беларускую мову; выхоўваць пачуццё павагi да роднай мовы, iмкненне гаварыць па-беларуску, садзейнiчаць развiццю зносiн дзяцей з дарослымi праз веды дзiцячага фальклору (пацешкi, забаўлянкi, загадкi, прыказкi, казкi, карагоды, гульнi); паказаць прыгажосць i багацце моўнай спадчыны беларускага народа; садзейнiчаць узнiкненню цiкавасцi да гiсторыi свайго народа.
Днi тыдня |
Тэма дня |
Тэма мерапрыемства |
Вiд дзейнасцi |
Мэта |
Удзельнiкi |
Адказныя |
Панядзелак |
I слова гучала, чароўнае слова… |
Адкрыццё тыдня
Чараўнiца мова беларуская
Вучымся размаўляць па-беларуску разам
Яе мы будзем шанаваць
Словы роднай мовы |
Вольны час (Забава )
Акцыя на працягу дня
Практыкум для педагогаў
Выстава |
Пазнаёмiць педагогаў з планам правядзення тыдня беларускай мовы ў дашкольнай установе.
Далучаць дзяцей да вытокаў беларускай духоўнай культуры праз вiды дзiцячага фальклору (вершаванага, празаiчнага, гульнявога, музычнага), дапамагчы адчуць прыгажосць i непаўторнасць беларускага слова; выхоўваць павагу да роднай мовы, iмкненне гаварыць па-беларуску.
Выхоўваць культуру моўных зносiн з дарослымi i аднагодкамi, вучыць выказваць думкi, просьбы, намеры дакладна i ветлiва, правiльна ўжываючы беларускую мову; фармiраваць ва ўсiх дарослых актыўную нацыянальную пазiцыю.
Актывiзаваць дзейнасць педагогаў па авалодваннi беларускай мовай; напоўнiць скарбонку ведаў педагогаў практычнымi матэрыяламi; садзейнiчаць развiццю iндывiдуальнага творчага вопыту.
Аформiць у метадычным кабiнеце выставу распрацаванага выхавальнiкамi нагляднага матэрыялу i зробленага сваiмi рукамi па развiццю мовы (дзiцячыя руска-беларускiя слоўнiкi ў малюнках; лэпбук (слова прыйшло з Амерыкi, у даслоўным перакладзе –кніга) «Беларусь – мая Раздзима ».
|
Выхавальнiкi
Выхавальнiк, выхаванцы
Выхавальнiк, выхаванцы, усе супрацоунiкi i бацькi
Выхавальнiкi
Выхавальнiкi |
Загадчык Намеснiк загадчыка па АД
Намеснiк загадчыка па АД
Намеснiк загадчыка па АД
Намеснiк загадчыка па АД
Намеснiк загадчыка па АД |
Аўторак |
Беларускае дэкаратыўна – прыкладное мастацтва |
Наша спадчына
Беларуская вышыванка (Кашуля для Янкi, або сукенка для Васiлiнкi).
У гасцях у Васiлiнкi |
Экскурсiя ў этнаграфiчны куток
Творчая майстэрня
Гульня (забава) ў вольны час
|
Працягваць далучаць дзяцей да гiсторыi беларускага народа, паглыбiць веды аб прадметах вясковага побыту (традыцыйныя вырабы з дрэва, глiны, саломкi, iльну), прыладах працы; падтрымлiваць цiкавасць да багацця роднай культуры, мовы.
Арганiзаваць сумесную выставу бацькоў i дзяцей; вызваць жаданне ў выхаванцаў i бацькоў праявiць фантазiю, творчасць у сумеснай мастацкай дзейнасцi; развiваць творчыя ўяўленнi i здольнасцi; адраджаць нацыянальныя традыцыi,выхоўваць павагу да працы народных умельцаў.
Знаёмiць дзяцей з нацыянальным беларускiм адзеннем, яго ўзорамi i каляровым спалучэннем праз гульнi i танцы; развiваць цiкавасць да вуснай народнай творчасцi праз дэкаратыўную дзейнасць –дзiцячую творчасць i павагу да працы.
|
Выхаванцы сярэднiх i старшых груп
Выхаванцы, бацькi
Выхаванцы ст.групы |
Выхавальнiкi
Выхавальнiкi Намеснiк загадчыка па АД
Выхавальнiкi
|
Серада |
Дзень беларускай казкi |
Казка «Як курачка пеўнiка ратавала»
Калейдаскоп беларускiх народных казак
Беларускiя народныя казкi ў дзiцычым садзе
Усвеце беларускiх казак
|
Iнсцэнiроўка беларускай народнай казкi
Казачная вiктарына
Кансультацыя
Гутарка |
Увесцi дзцяей у атмасферу жывого беларускага слова, далучыць iх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблiвасць; развiваць творчыя здольнасцi i рухомую актыўнасць.
Вызваць жаданне ў дзяцей прыняць удзел у казачнай вiктарыне, адгадваць урыўкi з беларускiх народных казак, адказваць на пытаннi, звязаныя з казкамi; беражлiва ставiцца да роднай мовы; падтрымлiваць iнiцыятыву i жаданне выступаць перад аўдыторыяй; выхоўваць пачуццё павагi да роднай мовы.
Паглыбiць веды педагогаў па фармiраваннi маўлення дзяцей пры сумеснай рабоце са зместам беларускай народной казкi.
Даць рэкамендацыi бацькам па выкарыстаннi дома твораў народной творчасцi; паказаць бацькам прынцыпы адбору казак для дамашняго чытання, значнасць казак для разумовага i маўленчага развiцця, фармiрання любовi да родной мовы. |
Выхаванцы сярэдняй групы
Выхаванцы старшай групы
Выхавальнiкi
Бацькi,выхавальнiкi
|
Выхавальнiкi
Выхавальнiкi
Намеснiк загадчыка па АД
Намеснiк загадчыка па АД
|
Чацвер |
Дзень беларускай гульнi |
Шэры Васька-кот
Вясёлыя беларускiя нородныя гульнi
Нашы любiмыя беларускiя гульнi
Навучыць дзяцей гуляць, значыць- навучыць жыць |
Гульня-iнсцэнiроўка
Спартыўная тэатралiзаванае прадстаўленне
Фiзкультурны вольны час (забава)
Кансультацыя
|
Выклiкаць у здяцей станоўчыя адносiны, эмацыянальны водгук на свае дзеяннi, развiваць творчыя здольнасцi i рухомую актыўнасць.
Развiваць звязнае маўленне, актывiзаваць i замацоўваць слоўнiк дзяцей; выпрацоўваць хуткасць рэакцыi на слова; выхоўваць увагу i кемлiвасць; зрабiць беларускiя нацыянальныя гульнi даступным сродкам выхавання дзяцей не толькi на занятках, але i на розных мерапрыемствах i ў вольны час.
Далучыць дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы праз выкарыстанне беларускiх народных рухомых гульняў у розных формах фiзкультурнай работы; развiваць увагу, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыi,спрыт; вучыць дзяцей суправаджаць гульнi словамi; падтрымлiваць цiкавасць да роднай мовы.
Паказаць бацькам, якое вялiкае месца ў жыццi дзiцяцi займаюць беларускiя народныя гульнi, якiя цесна звязаны з бытам i працоўнай дзейнсцю людей, прыродай.
|
Выхаванцы 2 малодшай групы
Выхаванцы старшай групы
Выхаванцы старшай, сярэдняй і 2 малодшай групы
Бацькi
|
Выхавальнiк Музычны кiраўнiк
Выхавальнiкi Кiраўнiк фiзiчнага выхавання
Выхавальнiкi Кiраўнiк фiзiчнага выхавання Музычны кiраўнiк
Выхавальнiкi
|
Пятнiца |
Беларусь мая сінявокая |
Наш край Беларускі
Закрыццё беларуска - моўнага тыдня |
Клуб вясёлых i знаходлiвых (КВЗ)
Размова за «круглым сталом» |
Далучаць дзяцей да гiсторыi i культуры беларускага народа, выхоўваць у iх пачуццё гордасцi за сваю краiну i свой народ; развiваць памяць ,мысленне дзяцей, уважлiвасць, хуткасць рэакцыi, уменне паслядоўна выказваць свае думкi, спрыяць развiццю iндывiдуальных здольнасцяў дзяцей; дапамагчы дзецям адчуваць сябе ўпэуненнымi, актыўнымi, вучыць у любы момант прыйсцi на дапамогу таварышу; зацiкавiць гульнёй, стварыць атмасферу спаборніцтва, добры настрой, жаданне ўдзельнiчаць у гульнi; выхоўваць культуру паводзiн дзяцей.
Падвесцi вынiкi беларускамоўнага тыдня; зрабiць аналiз стану работы з дзецьмi па далучэннi да беларускай мовы; даць рэкамендацыi па далейшым планаваннi i арганiзацыi працэсу работы ў гэтым накiрунку ў розных вiдах дзейнасцi. |
Выхаванцы старшай групы, выхавальнiкi, музычны кiраўнiк
Выхавальнiкi, музычныя кiраўнiкi, кiраўнiк фiзiчнага выхавання
|
Загадчык Намеснiк загадчыка па АД Бацькі
Загадчык Намеснiк загадчыка па АД |